17-18 верасня адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства. Сустрэча пройдзе ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.
Праграма:
17 верасня
16.00 – пачатак. Уступная канферэнцыя на тэму „Духоўная барацьба ў святарскім жыцці ” (кс. Ян Сарэла)
17.30 – святая Імша ў спалучэнні з Нешпарамі
18.30 – вячэра
19.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- споведзь
- камплета
- святарскія размовы
18 верасня
7.45 – Ютрань з разважаннем
8.30 – сняданак
9.00 – даклад на тэму “Умяшанне рэлігій Усходу і сектаў і іх згубнае дзеянне” – частка I
- перапынак
- даклад на тэму “Умяшанне рэлігій Усходу і сектаў і іх згубнае дзеянне” – частка ІІ
12.00 – малітва апоўдні і святая Імша на заканчэнне
JM