Skip to main content

Парафіяльны адпуст у гонар Унебаўзяцця НПМ адбудзецца ў Новым Двары

n dwor15 жніўня ў касцёле ў Новым Двары адбудзецца парафіяльнае свята ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якое распачнецца св. Імшой у 00:00 гадзін. Падчас службы пройдзе працэсія са свечкамі вакол святыні. Пасля Эўхарыстыі распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, якая будзе трываць да галоўнай, адпустовай св. Імшы а 12 гадзіне.

Пробашч і парафіяне шчыра запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у святкаванні ўрачыстасці.