Skip to main content

Праграма ўрачыстасцей Маці Божай Кангрэгацкай у Гродне

kongregackaja 15 жніўня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначаецца ўрачыстасць, прысвечаная цудатворнаму абразу Маці Божай Кангрэгацкай (Снежнай). Святкаванні распачынаюцца ўжо напярэдадні – 4 жніўня.

У праграме запланавана начное чуванне, дзе для кожнай парафіі з Гродна адведзены свой час.

 

Праграма:

 

4 жніўня, субота

19.00 – св. Імша

20.00 – распачацце адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, Ружанец з разважаннем Радасных таямніц (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы)

21.00 – апэль. Час на выказванне ўласных просьбаў і малітваў

22.00 – Ружанец з разважаннем Балесных таямніц (парафія Адшукання Святога Крыжа, гродзенскі пабернардынскі касцёл)

23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай)

24.00 – працэсія са свечкамі і св. Імша

 

5 жніўня, нядзеля

01.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (душпастырства "OPEN")

02.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна-Дзевятоўка)

03.00 – гадзіна міласэрнасці (парафія Божай Mіласэрнасці, Гродна-Вішнявец)

04.00 – Ружанец з разважаннем Хвалебных таямніц (парафія св. Юзафа, Гродна)

05.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

06.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (парафія Маці Божай Анёльскай, гродзенскі францішканскі касцёл)

06.45 – заканчэнне адарацыі

07.00, 09.00, 10.30 – св. Імша

12.00 – галоўная адпуставая св. Імша, падчас якой адбудзецца адкрыццё і асвячэнне адноўленага бакавога алтара Маці Божай Ружанцовай (узначаліць Гродзенскі ардынарый біскуп Аляксандр Кашкевіч)

15.00, 19.00, 21.00 – св. Імша

 

JM