З 22 па 29 студзеня 2019 г. у Панаме пройдуць XXXIV Сусветныя дні моладзі (СДМ). Плануецца, што ў іх возьме ўдзел адзіная дэлегацыя моладзі з Беларусі.
Усе мерапрыемствы разлічаны на 14 дзён. 17–21 студзеня Дні моладзі будуць праходзіць у дыяцэзіях. 22–27 студзеня адбудуцца цэнтральныя мерапрыемствы, якія пройдуць у горадзе Панама на ўзбярэжжы Сінта-Кастэра. З 26 на 27 студзеня адбудзецца чуванне на адкрытай прасторы на ўзбярэжжы Ціхага акіяну.
Магчымыя дні вылету: 15 і 16 студзеня. Дні вяртання: 29 і 30 студзеня.
Таксама моладзі і адказным за яе душпастырам прапануецца 22-га дня кожнага месяца да пачатку СДМ разам праводзіць малітву, збірацца на святую Імшу або эўхарыстычную адарацыю ў інтэнцыі гэтай сустрэчы моладзі з усяго свету.
Просьба да святароў, законных сясцёр, маладых людзей, якія маюць магчымасць быць у Панаме, па пытаннях удзелу ў СДМ асабіста звязвацца з адказнымі за падрыхтоўку адзінай дэлегацыі з Беларусі. Кантакты пададзены ніжэй.
Умовы ўдзелу:
Кошт каля 1500-1800 даляраў (авіябілет, пакет пілігрыма СДМ, удзел у днях у дыяцэзіі, пераезд у адну з дыяцэзій Панамы, страхоўка).
Кошт з’яўляецца прыкладным, магчымыя нязначныя змены.
Аванс у памеры 50 працэнтаў ад агульнай сумы патрэбна ўнесці да 1 верасня 2018 г. У выпадку адмовы ад удзелу аванс не вяртаецца (вяртанне магчыма толькі за кошт замены новым удзельнікам).
Канчатковую аплату патрэбна ўнесці да 1 лістапада 2018 г.
Узрост удзельнікаў 18–35 гадоў.
Стан здароўя павінен забяспечыць добрае самаадчуваанне пры вільготным клімаце і тэмпературы ў студзені каля +33 °C удзень i каля +23 °C уначы. Удзельнікі СДМ з’яўляюцца пілігрымамі і павінны быць гатовыя да сціплых умоваў пражывання ў Панаме.
У Панаме ёсць нацыянальная валюта бальбоа, якая мае абарачэнне толькі на тэрыторыі краіны. Галоўнай валютай аплаты з’яўляецца амерыканскі даляр.
Беларусам для паездкі ў Панаму не патрэбныя візы і прышчэпкі. Неабходна мець дзейсны пашпарт і адкрытую шэнгенскую візу для трансфера праз адзін з еўрапейскіх аэрапортаў.
Уся неабходная інфармацыя і запіс:
Кс. Антоні Грэмза, міждыяцэзіяльны каардынатар і адказны за падрыхтоўку беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў СДМ у Панаме: +375 29 286 31 78; +375 29 632 43 73; e-mail: gremantos@gmail.com;
Гэлена Богдан: +375 29 7 821 057; e-mail: lemonik24@mail.ru.