Skip to main content

Адбудзецца дыяцэзіяльная пілігрымка на сустрэчу з Папам Францішкам у Вільні і Каўнасе

franciszak litwaЗ 22 па 23 верасня адбудзецца Апостальскі візіт Папы Францішка ў Літву. 22 верасня Пантыфік сустрэнецца з моладдзю (18-35 гадоў) на плошчы перад віленскай катэдрай, дзе захоўваюцца рэліквіі св. Казіміра — апекуна моладзі. Раніцай 23 верасня Папа скіруецца ў Каўнас, дзе ў мясцовым парку Santakos узначаліць нядзельную св. Імшу.

У сувязі з прыездам Пантыфіка ў суседнюю з Беларуссю краіну, арганізуецца дыяцэзіяльная пілігрымка ў Вільню і Каўнас. Выезд аўтобусамі раніцай 22 верасня, вяртанне – увечары 23 верасня.

 

Умовы ўдзелу ў паломніцтве:

  • спіс пілігрымаў з парафіі (Вільнюс, Каўнас; неабходна пазначыць пашпартныя дадзеныя і перадаць спіс у Гродзенскую курыю да 20 жніўня);
  • пашпарт;
  • віза Шэнген (існуе магчымасць атрымаць бясплатную аднаразовую візу);
  • кошт: 60-70 бел. руб.;
  • узрост удзельнікаў: ад 18 гадоў;
  • пілігрымы самастойна забяспечваюць пасілак на час падарожжа.
  •  

Па ўсіх пытаннях звяртацца да арганізатара паломнітцва кс. Паўла Безляповіча па тэл.: + 375 29 266 77 03.