3–4 жніўня ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія) ўзгадаюць гадавіну беатыфікацыі мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, ксяндзоў марыянаў.
Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных распачнуцца 3 жніўня. Малітоўная праграма скончыцца 4 жніўня святой Імшой у 12.00.
У Росіцу традыцыйна пойдуць пешыя пілігрымкі:
Полацк–Росіца (4 дні) — з 31.07 па 03.08, запіс у а. Аляксандра +375 (29) 713-02-33
Друя–Росіца (3 дні) — з 1.08 па 03.08, запіс у а. Канстанціна +375 (33) 370-88-19
Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пілігрымам трэба мець з сабой пашпарт.
План урачыстасцей:
Пятніца, 3 жніўня
18.00 — святая Імша для пілігрымаў
19.40 — Акафіст (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
20.30 — Ружанец з разважаннямі, радасныя таямніцы
21.50 — Нешпары за памерлых
22.30 — адарацыя (малітва праслаўлення)
Субота, 4 жніўня
24.00 — урачыстая святая Імша
02.00 — працэсія на месца мучаніцтва і адарацыя Крыжа
03.30 — росіцкі Крыжовы шлях
06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
06.30 — Літургія Усходняга абраду (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
08.00 — Ютрань
09.00 — Ружанец з разважаннямі, балесныя таямніцы. Праводзіць Рух «Маці ў малітве»
10.00 — прэзентацыя цэнтра дапамогі «Светач»
11.00 — адарацыя. Ружанец з разважаннямі, хвалебныя таямніцы
12.00 — урачыстая святая Імша.
JM