Skip to main content

75-годдзе смерці благаслаўлёных назарэтанак адзначаць у Навагрудку

75 navagrudakСёлета прыпадае 75-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных с. Марыі Стэлы і яе дзесяці паплечніц. Манахіні Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка 1 жніўня 1943 г. Галоўныя юбілейныя ўрачыстасці пройдуць у Навагрудку 28-29 ліпеня.

Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прыгавораных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на працы ў Германіі (затрыманыя былі вывезены 24 ліпеня, а некаторыя вызвалены). Усе вывезеныя перажылі вайну.

muczanicy nv

Манахіні былі беатыфікаваны Папам Янам Паўлам ІІ 5 сакавіка 2000 г. на плошчы св. Пятра ў Рыме.

Праграма ўрачыстасцяў

 

28 ліпеня

- каля 17.30 – вітанне пілігрымаў

- малітва на месцы расстрэлу сясцёр

- 18.00 – святая Імша ў лесе на месцы мучаніцтва, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Войда, Мітрапаліт Беластоцкі (Польшча), з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

- 22.00 – пачатак чування ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана

- канферэнцыя

- выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту да 4.30

- 23.00 – адарацыя, якую правядуць сёстры назарэтанкі

 

29 ліпеня

- 24.00 – адарацыя, якую правядзе моладзь

- 1.00 – адарацыя, якую правядуць вернікі Ліды

- 2.00 – Крыжовы шлях

- 3.00 – адарацыя, якую правядуць пілігрымы

- 4.30 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка

- 9.30 – кароткая праграма пра благаслаўлёных сясцёр-мучаніц

- 10.00 – святая Імша ў фарным касцёле Перамянення Пана, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр

- на заканчэнне Імшы будзе прачытаны дэкрэт, які ўстанаўлівае фарны касцёл санктуарыем благаслаўлёных мучаніц з Навагрудка

 

JM