Штогадовае паломніцтва ў віленскі санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай пройдзе 16–25 жніўня пад дэвізам “Моцныя ў Духу”. Пілігрымы пераадолеюць шлях працягласцю каля 300 км, наведваючы па дарозе каталіцкія і праваслаўныя святыні.
Траса: Беласток – Шудзялова – Кузніца – Гродна – Азёры – Новы Двор – Радунь – Бутрыманцы – Яшуны – Вільнюс.
У Гродна вернікі прыйдуць у канцы 3-га дня свайго падарожжа. Тут да пілігрымкі далучацца мясцовыя жыхары.
Аб жаданні далучыцца да пілігрымкі неабходна паведаміць да 10 ліпеня каардынатару з беларускага боку кс. Паўлу Безляповічу па тэлефоне: (8 029) 266-77-03.