З 30 ліпеня (пачатак у 17.30) па 2 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі “Распазнанне паклікання” на тэму "Моцны ў Хрысце". Да ўдзелу запрашаюцца ўсе юнакі, асабліва міністранты ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавага разважання над сваім жыццёвым шляхам. Духоўныя практыкванні маюць на мэце дапамагчы зразумець, да чаго цябе кліча Бог.
Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.
Увага! Аб планаваным удзеле ў сустрэчы неабходна паведаміць да 25 ліпеня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Трэба мець з сабой комжу і спартыўнае адзенне.
Адказны за рэкалекцыі кс. Андрэй Лішко: (+375 29) 74-49-961 (мтс).
Запісацца можна па тэлефоне: (8-0152) 77-02-34.