14-15 ліпеня ў гудагайскім касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны адбудзецца ўрачыстасць у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай). Сёлета ўрачыстасць будзе спалучана з унясеннем у санктуарый рэліквій святога Яна Паўла ІІ, які ў 2003 годзе благаславіў кароны для абраза Маці Божай Гудагайскай.
Праграма
14 ліпеня, субота
18.00 - св. Імша з удзелам святароў новапрэзбітэраў і юбіляраў
- заканчэнне Навэнны да Маці Божай
20.00 - Крыжовы шлях
23.15 - Нешпары з разважаннем пра Панну Марыю
15 ліпеня, нядзеля
24.00 - працэсія са свечкамі
- св. Імша, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі
- начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
08.30 - Гадзінкі аб Беззаганным зачацці НПМ
09.30 - св. Імша на польскай мове
11.00 - Вяночак да Божай Міласэрнасці
12.00 - урачыстая адпустовая св. Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр
Штогод у Гудагаі збіраюцца шанавальнікі Найсвяцейшай Панны Марыі, якія з даверам углядаюцца ў Яе славуты ласкамі абраз. Праз заступніцтва Маці Божай Шкаплернай прагнем чарговы раз праслаўляць Бога і выпрошваць у Яго неабходныя ласкі.