З 22 па 28 ліпеня будзе праходзіць пілігрымка з Гродна да месца мучаніцкай смерці 11-ці бласлаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка. Тэма сёлетняга паломніцтва: "Мучаніцтва: любоў, вернасць і клопат аб супольнасці Касцёла". Дэвізам пілігрымкі абраны словы "Вось воля Твая".
Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 20 ліпеня ў 20.00 у гродзенскім пабрыгіцкім касцёле (вул. К. Маркса, 27).
Запіс ажыццяўляецца падчас спаткання або па тэл:
+ 375 29 88 260 88 (с. Філатэя, МТС)
+ 375 33 321 26 33 (с. Клара, МТС)
Духоўныя айцы пілігрымкі:
Кс. Віталь Сідорка
Кс. кан. Антоні Грэмза
Кс. Міхал Бубен
Кс. Уладзіслаў Сурвіла
Маршрут для тых, хто плануе далучыцца да паломніцтва пасля выхаду пілігрымкі:
22 ліпеня: 10.15 - выхад з гродзенскага пабрыгіцкага касцёла; 19.00 - прыход у Азёры
23 ліпеня: 09.40 - выхад з азёрскага касцёла Хрыста Валадара; 18.30 - прыход у Астрыну
24 ліпеня: 09.00 - выхад з астрынскага касцёла Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус; 18.00 - прыход у Шчучын
25 ліпеня: 09.00 - выхад са шчучынскага касцёла Св. Тэрэзы Авільскай; 18.30 - прыход у Жалудок
26 ліпеня: 09.00 - выхад з касцёла Унебаўзяцця НПМ у Жалудку; 18.45 - прыход у Беліцу
27 ліпеня: 09.00 - выхад з беліцкага касцёла Св. Юрыя; 18.30 - прыход у Бярозаўку
28 ліпеня: 09.00 - выхад з касцёла Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы; 18.00 - прыход у Батароўскі лес каля Навагрудка (месца расстрэлу сясцёр)
Праграма начнога чування ў навагрудскай Белай фары:
28 ліепня
22.00 - канферэнцыя (кс. Юрый Кузьміч), адарацыя
23.00 - 24.00 – праграма, падрыхтаваная сёстрамі назарэтанкамі
29 ліпеня
24.00 - 01.00 - праграма, падрыхтаваная моладдзю
01.00 - 02.00 – праграма, падрыхтаваная вернікамі з Ліды
02.00 - 03.00 – Крыжовы шлях
03.00 - 04.00 – праграма, падрыхтаваная пілігрымамі Гродна-Навагрудак
04.30 – св. Імша (узначаліць кс. біскуп Антоні Дзям’янка)
пасля св. Імшы - сняданак у кляштары сясцёр назарэтанак
09.00 - праграма, якая наблізіць жыццё і мучаніцтва 11 сясцёр з Навагрудка
10.00 - св. Імша (узначаліць Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр)
АМ