 Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца  у субботу і нядзелю 2 разы ў месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца  у субботу і нядзелю 2 разы ў месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў. 
Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:
1.Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:
а) катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам);
б) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);
в) сямейнае кансультаванне;
г) кансультаванне ў галіне залежнасцей.
Спецыяльнасць "Катэхетыка" прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
Спецыяльнасць "Агульная тэалогія" прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.
Спецыяльнасць “Сямейнае кансультаванне” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
Спецыяльнасць “Кансультаванне ў галіне залежнасцей” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.
2.Прадставіць наступныя дакументы:
Заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
 Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
 Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
 Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
 3 фотаздымкі 3×4;
 Копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
 Копія пашпарта;
 Медыцынская даведка па форме 086.
3.Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
 Уступны экзамен для абітурыентаў у 2018 г.:
18 жніўня  — першы тур
 25 жніўня  — другі тур
Увага! Пажадана перад падачай дакументаў звязацца з сакратарыятам каледжа па тэлефоне:
+375 (163) 57-93-14; +375 (29) 513-57-92 (МТС); +375 (29) 644-26-05 (Vel)
або праз электронную пошту callegge@gmail.com
і ўзгадніць час падачы дакументаў.

 
 
 
 
 
