Skip to main content

Расклад пешых пілігрымак з Гродзенскай дыяцэзіі ў Будслаў

budslau piligrymyІV пешая пілігрымка Ліда – Будслаў

Паломніцтва вырушыць 23 чэрвеня пасля святой Імшы ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў 9.00. Дэвізам пілігрымкі стануць словы: “Верыць. Разумець. Сведчыць”.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 121 10 82, кс. Дзяніс Бразінскі.

ХIХ пешая пілігрымка Смаргонь – Будслаў

Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка вырушыць 26 чэрвеня пасля святой Імшы ў касцёле св. Міхала Арханёла ў 10.00. Паломніцтва пройдзе пад дэвізам: “Пане, дай мне гэтай вады!”

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 389 76 69, кс. Павел Шчарбіцкі SDB.

VIII пешая пілігрымка Гудагай – Будслаў

Паломнікі вырушаць 25 чэрвеня пасля святой Імшы ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў 7.00. Тэма разважанняў пілігрымаў – “Марыя – Абранніца Святога Духа”.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 656 19 25, а. Казімір Мараўскі OCD.

Урачыстасці ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе пройдуць 1–2 ліпеня пад дэвізам "Моладзь — надзея Касцёла і грамадства". Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк.

JM