Працэсія Божага Цела па вуліцах Гродна пройдзе 3 чэрвеня, у нядзелю.
У 16.00 пачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Пасля літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Гродна традыцыйным маршрутам.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў гродзенскіх парафій прыняць удзел у працэсіі, каб даць сведчанне сваёй веры для жыхароў нашай краіны.
У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца 31 мая.
JM