26 мая ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбудзецца сустрэча малітоўнай групы апостальскага руху “Маргарытка”.
Праграма сустрэчы:
10.30 – канферэнцыя
12.00 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч
13.00 – абед
14.00 – канферэнцыя
15.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і маёвае набажэнства
Да ўдзелу запрашаюцца святары Гродзенскай дыяцэзіі і вернікі, якія належаць да гэтай малітоўнай групы.
Даведка:
Малітоўная група “Маргарытка” паўстала ў Гродзенскай дыяцэзіі некалькі гадоў таму па ініцыятыве кс. Валерыя Быкоўскага і саміх свецкіх вернікаў.
Сутнасць апостальскага руху “Маргарытка” – штодзённая малітва за канкрэтных святароў. Членамі гэтага апостальскага руху становяцца людзі, якія жадаюць аберагаць сваіх пастыраў самай паспяховай зброяй, якой з’яўляецца малітва, і ўмацоўваць сваю асабістую сувязь з Хрыстом праз пасрэдніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.
У мінулым годзе было заснавана 406 новых “Маргарытак”. Новыя малітоўныя групы ўзніклі ў Забалаці, Рэплі, Свіслачы, Шылавічах, Воўпе і Гожы.
У цэлым у Гродзенскай дыяцэзіі афіцыйна зарэгістравана 1162 “Маргарыткі”, члены якіх моляцца ў інтэнцыі абранага святара.
JM