Skip to main content

У Навагрудку пройдзе фестываль сям'і

mothers day background 3389671 128019 мая ў Навагрудку адбудзецца ІІІ Фестываль сям’і. Мерапрыемства распачнецца Св. Імшой у 10:00 у касцёле Св. Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у інтэнцыі сем’яў. Пасля малітвы пройдзе ўрачысты парад сем’яў з дзецьмі ў гарадскі парк.

Фестываль сям’і, які мае міжканфесійны характар, плануецца правесці ў двух зонах. Першая зона – канцэртная пляцоўка для выступу моладзі з мясцовай парафіі. У перапынках паміж выступамі вядучыя правядуць сямейныя конкурсы. Для дзяцей будуць працаваць “забаўляльныя астраўкі”. Запланаваны конкурс сямейнай выпечкі, усе ўдзельнікі якога змогуць правесці дэгустацыю слодычы.

Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца ўзмацненне статуса сям’і і пашырэнне традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцей, такіх як сужанская вернасць і шматдзетнасць.

Кс. Юрый Жэгарын