Skip to main content

"Міцкевічаўскія чытанні" адбудуцца ў навагрудскай парафіі Св. Міхала Арханёла

mickiewicz18 мая ў 11:00 пры касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць "Міцкевічаўскія чытанні", прысвечаныя 220-годдзю вялікага паэта і земляка Навагрудчыны. Мерапрыемства збярэ людзей культуры Навагрудскай зямлі і ўсіх, хто захапляецца творчасцю паэта. Будуць прачытаны ўрыўкі з “Пана Тадэвуша”, “Дзядоў” і шмат іншых твораў вядомага класіка літаратуры, якія прагучаць на беларускай і польскай мовах.

 

Кс. Юрый Жэгарын