20 мая на прылеглай да тэрыторыі гродзенскага касцёла Святога Духа на Альшанцы адбудзецца парафіяльны фэст "Па-сямейнаму ў Духа".
Праграма:
11.30 - Літанія на Найсвяцейшай Панны Марыі (праводзіць моладзь)
12.00 - св. Імша (узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Падчас Імшы іерарх удзеліць сакрамэнт канфірмацыі моладзі і групе старэйшых асобаў)
Пасля супольнай Эўхарыстыі адбудуцца конкурсы, розыгрыш латэрэі, выступ дзіцячага ансамбля "Анёлы" і іншыя забавы.
17.00 - праграма для маленькіх вернікаў
18.00 – салодкі пачастунак для дзяцей
19.30 - канцэрт (музычны гурт “VENI” з Навагрудка)
кс. Павел Салабуда