23 чэрвеня - 2 ліпеня адбудзецца чацвёртая пешая пілігрымка Ліда-Будслаў. Сёлета яна пройдзе пад дэвізам “Верыць. Разумець. Сведчыць”.
Пілігрымка пройдзе традыцыйным шляхам даўжынёй 250 км. Гэтую адлегласць удзельнікі пераадолеюць за 9 дзён. Дарога пралягае праз тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі i Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Больш падрабязная інфармацыя пра ўдзел у пілігрымцы па тэлефоне:
+ 375 29 12 11 082 (кс. Дзяніс Бразінскі)
JM