18 мая парафія Маці Божай Анёльскай (францішканская) у Гродне запрашае ўсіх жадаючых на “Вечар з Марыяй”.
Праграма:
18.30 – маёвае набажэнства
19.00 – святая Імша
19.30 – канцэртная праграма (песні і вершы ў гонар Маці Божай)
Арганізатары заахвочваюць у гэты асаблівы месяц май супольна ўзносіць малітвы да Бога праз заступніцтва найлепшай Маці – Марыі.
JM