Skip to main content

Арганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці шукаюць валанцёраў

bond 3224236 640Арганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які адбудзецца ўжо ў восьмы раз у Гродне 2 чэрвеня, чакаюць валанцёраў, якія захочуць разам падрыхтаваць шматлікія забавы для дзяцей.

У сувязі з гэтым запрашаюцца маладыя людзі, якія хацелі б унесці ў свята дзяцей Гродзенскай дыяцэзіі новы дух і рэалізаваць свае задумы і ідэі.

Паведаміць пра свой удзел у валанцёрстве і атрымаць больш інфармацыі пра гэта можна ў кс. Юрыя Марціновіча — арганізатара і адказнага за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці:

e-mail: sakralna@op.pl

тэл.: (8 029) 784 05 72

Першая сустрэча валанцёраў адбудзецца 2 мая ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 20.00.

“Чакаем з вялікай радасцю маладых, крэатыўных і творчых валанцёраў, якія падрыхтуюць цікавую праграму для нашых наймалодшых дыяцэзіян. Створым разам сапраўднае свята для дзяцей! Падорым ім нашу любоў і час!” – запрашаюць арганізатары жадаючых далучыцца да правядзення Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці.

JM