Парафія св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску ладзіць паломніцтва, праграмай якога прадугледжваецца наведванне Сіёнскай гары, Даліны плачу, месцаў, дзе пастушкам у ноч Божага Нараджэння аб’явіўся анёл, Хрыстом была прамоўлена Нагорная пропаведзь і інш.
Пілігрымы атрымліваюць магчымасць апынуцца ў Гефсіманскім садзе, дзе Збаўца горача маліўся ў ноч арышту, і прайсці шляхам Віа Далароза (крыжовым шляхам Езуса).
Праграмай паломніцтва прадугледжваецца таксама адпачынак на марскім узбярэжжы.
Выезд – 11 кастрычніка.
Працягласць пілігрымкі – 8 дзён.
Тэлефон для даведак: (8 029) 313-65-64, кс. кан. Алег Дуль.