У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды 6 мая з Ашмян вырушыць пешая пілігрымка да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Прыняць удзел у пілігрымцы для мамаў запрашаюцца ўсе жанчыны, маці, а таксама дзяўчаты – будучыя маці.
Пілігрымка сёлета адбудзецца ў дзявяты раз.
Праграма пілігрымкі:
7.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў на прыкасцёльным пляцы ў Ашмянах
7.25 – выхад пілігрымкі
Гадзінкі да Маці Божай
8.10 – Багданішкі (3,5 км)
канферэнцыя
8.45 – Олькавічы (6,5 км)
9.15 – Скрыжаванне (8 км)
адпачынак
9.45 – Навасёлкі (10 км)
Вяночак да Божай Міласэрнасці
10.45 – Куцавічы (13,5 км)
пачастунак
Ружанец
12.00 – Чаркасы (17 км)
адпачынак
канферэнцыя
13.15 – Баруны (22 км)
14.30 – маёвае набажэнства
15.00 – святая Імша.
Арганізатар пілігрымкі кс. Павел Паўлюкевіч запрашае ўсіх маці да ўдзелу ў супольнай малітве на шляху да нашай Нябеснай Матулі.