9 мая ў 13:30 у касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча 1) прагучаць гістарычныя рэлігійныя музычныя творы ў выкананні “Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі”, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца Міхаіл Фінберг.
Праграма “Музычных казанняў” вакальнага ансамбля і струннага аркестра будзе выконвацца пад кіраўніцтвам заслужаных артыстак Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай і Людмілы Каліноўскай. Вядучая – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава.
Уваход свабодны.