Skip to main content

"Школа нараджэння" плануе чарговы курс заняткаў у ліпені

ad 2946440 640З 6 па 11 ліпеня ў Навагрудку пройдзе “Школа нараджэння” для сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых. Мэта курсаў — падрыхтоўка бацькоў да натуральных родаў і падрыхтоўка “інструктараў”, якія будуць дапамагаць маладым сем'ям у перадродавы перыяд.

“Школа” прапануе цыкл сустрэч:

- выкананне спецыяльнай гімнастыкі;
- музыкатэрапія;
- адпачынак, рэлакс;
- падрыхтоўка да нараджэння;
- дагляд нованароджанага.

Заняткі праходзяць у цікавай і разнастайнай форме: слуханне лекцый, прагляд фільмаў і малітва за дзяцей.

“Школа нараджэння” носіць хрысціянскі характар, бо засноўваецца на асабістай размове з Богам. Галоўны пункт дня падчас курсаў - Эўхарыстыя.

Шмат увагі прысвячаецца як самому працэсу нараджэння, так і ролі бацькоў — не толькі маці, але і бацькі, бо роды — важная сямейная падзея.

Дзякуючы добрым уражанням удзельнікаў з папярэдніх гадоў, “Школа нараджэння” гэта працэс, які не заканчваецца пасля пяці дзён, а заахвочвае да ўдзелу ў плануемых занятках у будучыні.

Запіс па тэлефоне да 26 чэрвеня.

Ірына Мялешка +375-29-588-42-73

meleshko_irina@mail.ru