Skip to main content

Дыяцэзіяльны дзень маці адбудзецца ў Капцёўцы

son 2935723 640Мерапрыемства па традыцыі адзначаецца ў першую нядзелю мая. У святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых мам просяць вечнага шчасця ў небе.

Сёлетняя ўрачыстасць адбудзецца 6 мая ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.

У гэты дзень туды вырушыць пешая пілігрымка з Гродна. Да ўдзелу запрашаюцца маці, а таксама ўсе жанчыны, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў.

Праграма:

  • 07.00 - св. Імша ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі),
  • 08.00 – выхад пілігрымаў са святыні,
  • 12.00 – вітанне пілігрымкі кусташам санктуарыя ў Капцёўцы,
  • 12.00–13.00 – адпачынак і гарбата,
  • 13.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці,
  • 13.15 – канферэнцыя,
  • 14.00 – Крыжовы шлях,
  • 15.00 – св. Імша,
  • 16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна.

JM