1-3 чэрвеня ў Баранавічах адбудзецца ІІІ Агульнабеларускі кангрэс сямейных рухаў. Кангрэс пройдзе пад назвай “Евангелле сям’і – радасць для свету” i стане падрыхтоўкай да ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне (Ірландыя).
Праграма кангрэса:
1 чэрвеня, пятніца
17.00 – адкрыццё кангрэса
17.30 – інаўгурацыйны даклад “Чаму сям’я мае важнае значэнне для Касцёла” (дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)
18.15 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі
19.15 – вячэра
20.30 – канцэрт гурта “Laudans”
2 чэрвеня, субота
8.00 – сняданак
9.00 - 9.45 – даклад “Канцэпцыя сям'і паводле розных філасофскіх напрамкаў” (кс. Андрэй Рылка)
10.00 - 11.00 – даклад “Касцёл у служэнні сям’і” (кс. Пшэмыслаў Дронг)
11.00 - 11.30 – перапынак на каву
11.30 - 13.00 – даклад “Фарміраванне чалавека ў сям’і” (Станіслаў Дземян)
13.00 – святая Імша, якую ўзначаліць кс. Андрэй Рылка
14.00 – абед
15.00 -16.00 – даклад “Выкарыстанне прэвентыўнага метаду кс. Яна Боско ў сям’і” (кс. Павел Шчарбіцкі)
16.15 -17.45 – даклад “Сужэнская духоўнасць у аспекце Amoris Laetitia” (кс. Пшэмыслаў Дронг)
18.00 – вячэра
19.00 – дыскусія
3 чэрвеня, нядзеля
7.00 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
8.00 – сняданак
9.00 - 12.00 – даклад “Новы падыход у падрыхтоўцы да сакрамэнту сужэнства” (даклад + майстар-клас) (Віялета Віткаускенэ)
12.00 – абед
Запіс па тэлефоне:
+375 29 588 42 73 Ірына Мялешка