21 красавіка ў 18.00 у касцёле Св. Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) адбудзецца велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.
Падчас выступленняў прагучаць традыцыйныя каталіцкія велікодныя песні на беларускай, польскай, рускай, лацінскай і англійскай мовах, а таксама творы Баха, Шапэна, Вівальдзі, Моцарта, Вэбера, Коуэна, Шронэна, Дзінёва, Янчака, Бартнянскага, Франка.
Выканаўцы – арганіст і піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Музыкантаў; магістр музыкалогіі, вакаліст (барытон) Андрэй Міхневіч; лаўрэат міжнародных конкурсаў, мужчынскі вакальны ансамбль "Арнамент", удзельнікі якога выступаюць у вядучых дзяржаўных харавых калектывах і музычных тэатрах Беларусі, Бельгіі, Люксембурга, Аўстрыі і Расіі. Салісты ансамбля: П. Маркевіч – 1-ы ценар, М. Дзееў – 1-ы ценар, Д. Клачко – 2 ценар, А. Пятроў – барытон, А. Дзюмін – бас, С. Суцько – бас (лаўрэаты міжнародных конкурсаў).
Па ўсіх пытаннях адносна канцэрту звяртайцеся па тэл.: 8-(029)-7845039, 8-(029)-1635180, 8-(029)-1484679.