Парафіяда пройдзе 18-21 чэрвеня пад дэвізам "Жыць Евангеллем". Мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі двух гродзенскіх парафій - Беззаганнага Зачацця НПМ (Паўднёвы) і Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) - і на стадыёне ЦСК “Нёман”.
Умовы ўдзелу:
- узрост удзельнікаў - ад 10 да 19 гадоў (катэгорыя "А" - 2005-2008 г. нар., катэгорыя "В" - 2002-2004 г. нар., катэгорыя "С" - 1999-2001 г. нар.)
- кошт удзелу - 3 руб. (існуе магчымасць вызвалення ад аплаты)
- з сабой неабходна мець аформленую мед. карту ўдзельніка Парафіяды з ксеракопіяй пашпарта (31-33 ст.)
- максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі - 15 чалавек + апякун
Увага! Пацвердзіць удзел у Парафіядзе неабходна да 1 чэрвеня па тэл.: +375 33 624 35 22 або +375 29 319 54 56 (кс. Артур). Спіс удзельнікаў Парафіяды неабходна даслаць на адрас a-malafei@mail.ru да 15 чэрвеня.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь з усёй Беларусі.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем і пражываннем, выхаваўча-рэлігійнай, культурнай і спартыўнай праграмай.
За парушэнне правіл Парафіяды, а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу.
- правілы ўдзелу ў конкурсе малюнка
- правілы ўдзелу ў конкурсе "Sacro song"
- правілы ўдзелу і матэрыялы для біблійнага конкурсу
- правілы ўдзелу і матэрыялы для конкурсу "Жыццё і гісторыя Касцёла"
- правілы ўдзелу ў конкурсе "Музыка - маё жыццё"
- правілы ўдзелу ў конкурсе малых тэатральных формаў
- правілы ўдзелу ў спартыўных конкурсах і фармуляр удзельніка
***
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Элемент “Святыня” ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні „Sacro Song”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла. Элемент “Тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”, конкурс малых тэатральных форм. Элемент “стадыён” – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне.
Праграма Парафіяды па спасылцы.
Кс. Артур Малафей