Skip to main content

VIII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пройдзе пад дэвізам "Будзь дзіцём Бога" (+праграма)

ball 1786430 6402 чэрвеня ў Гродне адбудзецца VIII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам "Будзь дзіцём Бога".

 

Праграма: 

9.00 – рэгістрацыя груп, сняданак, пачатак працы творчых майстэрняў i іншых забаўляльных мерапрыемстваў

10.30 – урачыстае адкрыццё VIII Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

11.00 – падрыхтоўка да святой Імшы

11.15 – урачыстая святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

12.30 – пачатак забаўляльнай праграмы

13.00 – "Прыгоды з вераб’ём Джэкам" (Гродзенскі лялечны тэатр)

14.00 – абед, праца творчых майстэрняў i іншых забаўляльных мерапрыемстваў

15.00 – марыйнае набажэнства

15.15 – выступленне штукара

16.00 – забавы і конкурсы

16.45 – канцэрт (семінарыйны гурт "Аve")

17.45 – падсумаванне VIII Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці. Абрад рассылання Божых дзяцей

18.00 – заканчэнне свята і ад’езд

У праграме магчымыя змены.

 

Агульная інфармацыя:

VIII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

Для ўсіх удзельнікаў гарантавана харчаванне на працягу ўсяго дня.

 

Умовы ўдзелу:

  • колькасць удзельнікаў не абмежавана. Запрашаюцца дзеці з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла ў Беларусі
  •  узрост удзельнікаў – да 14 гадоў
  • павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей
  • з сабой трэба мець кубак і коўдру або дыванок
  • асабісты ўзнос у памеры 50 кап. бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі)

 

Аб удзеле трэба паведаміць да 26 мая кс. Юрыю Марціновічу — арганізатару і адказнаму за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці:

e-mail: sakralna@op.pl

 (8 029) 784 05 72 (MTС)

 

JM