З 15 па 17 красавіка ў Мінску (парафія Св. Яна Хрысціцеля, вул. Пляханава, 28/1) пройдуць Салезіянскія Дні моладзі пад дэвізам "Пане, дай мне гэтай вады". Да ўдзелу запрашаюцца вернікі ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.
Падчас сустрэчы ўдзельнікаў чакае супольная малітва, канферэнцыі па актуальных пытаннях, карысныя воркшопы, евангелізацыйны канцэрт і цікавы вечар у сталіцы Беларусі.
Зарэгістравацца можна на сайце sdb.by. Запіс удзельнікаў трывае да 5 красавіка!
Па дадатковых пытаннях звяртацца па тэл.: +375 29 389 76 69 (кс. Павел Шчарбіцкі SDB)
Больш інфармацыі на sdb.by