Парафія Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску арганізуе аўтобусную пілігрымку ў Вільню. Пілігрымка адбудзецца 7 красавіка.
Выезд з Ваўкавыска ў 4.00.
У праграме пілігрымкі – наведванне горада: касцёла свв. апосталаў Пятра і Паўла, могілак Расу, Вострай Брамы з капліцай Маці Божай Вастрабрамскай, санктуарыя Божай Міласэрнасці.
Запланавана таксама святая Імша ў капліцы Маці Божай Вастрабрамскай.
Атрымаць больш інфармацыі і запісацца можна па тэлефоне:
8 029 313 65 64, кс. канонік Алег Дуль – пробашч парафіі Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
JM