29 красавіка – 1 мая ў Гродне адбудзецца III агульнабеларуская сустрэча каталіцкай моладзі. Сустрэча пройдзе пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (вул. Курчатава, 41).
Тэма сустрэчы – “Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана” (Лк 1, 30).
Aгульнабеларуская сустрэча моладзі будзе прымеркавана да Года моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі i спалучана з юбілейнымі 25-мі Дыяцэзіяльнымі днямі моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
Заахочваем пазнаёміцца з праграмай сустрэчы:
29 красавіка, нядзеля
15.00 – рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў
18.00 – прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19.00 – святая Імша
20.00 – вячэра (пры касцёле)
21.00 – канцэрт (музычны гурт AVE, Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне)
22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем’ях
30 красавіка, панядзелак
9.00 – ранішнія малітвы ў касцёле
10.30 – катэхеза ў катэхезах. Размова і дыскусія ў васьмі групах на тэмы:
Пакліканыя з Марыяй: 1) да любові; 2) да адвагі; 3) да надзеі; 4) да служэння; 5) да радасці; 6) да даверу; 7) да сведчання; 8) да трываласці
11.00 – вынікі катэхез
12.00 – святая Імша
13.30 – абед
15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.45 – прэзентацыя моладзі чатырох дыяцэзій Беларусі на тэму “Па прыкладу Марыі не баяцца давяраць сваё жыццё Богу” (15 хвілін для кожнай дыяцэзіі)
Размова з біскупамі. Адказы на пытанні
18.00 – вячэра (пры касцёле)
19.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт пакаяння
21.00 – канцэрт (музычны гурт CROSSWAY, Баранавічы)
22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем’ях
1 мая, аўторак
9.30 – ранішнія малітвы (Гродна, катэдральны касцёл)
9.45 – святая Імша
11.00 – канцэрт праслаўлення (музычны гурт PILIGRIMS (“Пілігрымы”), Смаргонь)
Заканчэнне
Умовы ўдзелу
- узрост ад 16 гадоў (вернікі, малодшыя за 16 гадоў, павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў і старэйшага апякуна)
- рэлігійны намер удзелу
- прызначаны пробашчам адказны за кожную групу (некалькі адказных за вялікую групу)
- дакладны спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт)
- асабісты узнос 5 бел. руб. (існуе магчымасць звальнення з узносу пасля размовы з арганізатарамі)
- З сабой неабходна мець
- сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі
- кубак, лыжка і міска
- дыванік і спальнік
Увага! Паведаміць аб удзеле і колькасці ўдзельнікаў неабходна да 21 красавіка (даслаць персанальны спіс групы, пазначыць дакладную колькасць хлопцаў і дзяўчат у кожнай групе). Заяўку аб удзеле трэба даслаць на эл. пошту: bdm.grodno2018@gmail.com або на нумар тэлефону праз VIBER: +375 295 344 097 (айцы рэдэмптарысты).
Прыезд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком (да чыг. вакзала г. Гродна). На аўтобусным і чыгуначным вакзалах валанцёры падкажуць варыянты даезду да касцёла (мікрараён Дзевятоўка, вул. Курчатава 41). Усе, хто прыязджае заказнымі аўтобусамі, будуць мець магчымасць запаркавацца на пляцоўцы каля магазіна "Еўраопт".
Ад'езд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком (з чыг. вакзала г. Гродна).
З пытаннямі звяртацца да кс. Антонія Грэмзы.
тэл.: 0152 -74-00-73;
маб. тэл.: 8 0(29) 6 324 373 (VELCOM); 8 0(29)2 863 178 (МТС)
e-mail: gremantos@gmail.com
JM