Skip to main content

Адбудзецца Крыжовы шлях вуліцамі Гродна

szliach grodna 924 сакавіка адбудзецца набажэнства гарадскога Крыжовага шляху вуліцамі Гродна, якое традыцыйна правядзе моладзь.

Святая Імша пачнецца ў 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля Імшы вернікі пройдуць вуліцамі горада (па Савецкай плошчы да Бэрнардынскага ўзгорку), разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста.

Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.

Парадак нясення крыжа моладдзю гродзенскіх парафій 

  • з касцёла Св. Францішка Ксаверыя да фігуры Пана Езуса (катэдральная парафія)
  • ад I да II стацыі  (парафія на Дзевятоўцы)
  • ад II да III стацыі (парафія на Альшанцы)
  • ад III да IV стацыі (моладзевае душпастырства "OPEN")
  • ад IV да V стацыі (парафія Св. Юзафа)
  • ад V да VI стацыі (клерыкі і ўдзельнікі рэкалекцый у ВДС)
  • ад VI да VII стацыі (парафія на Вішняўцы)
  • ад VII да VIII стацыі (парафіі Сапоцкін, Грандзічы, Путрышкі)
  • ад VIII да IX стацыі (францішканская парафія)
  • ад IX да X стацыі (парафія ў Паўднёвым)
  • ад X да XI стацыі (студэнты з Афрыкі)
  • ад XI да  XII стацыі (парафія ў Аўгустоўку)
  • ад XII да XIII стацыі (клерыкі і ўдзельнікі рэкалекцый ВДС)
  • ад XIII да XIV стацыі (катэдральная парафія)
  • ад XIV стацыі да Бэрнардынскага ўзгорку (парафія Адшукання Святога Крыжа)

Мінімальная колькасць вернікаў ад кожнай парафіі, якія будуць несці крыж: 8-10 чалавек.