Skip to main content

Дабрачынны кірмаш пройдзе ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці

egg 3218207 1280Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі запрашае да ўдзелу ў дабрачынным кірмашы, які адбудзецца ў гродзенскім касцёле Божай Міласэрнасці  (Вішнявец).

Кірмаш пройдзе 18 сакавіка. Пасля кожнай святой Імшы вернікі змогуць набыць велікодныя ўпрыгажэнні. Сабраныя з іх продажу сродкі будуць прызначаны на дабрачынныя акцыі, якія арганізуе “Карытас”.

“Прымаючы ўдзел у дабрачынным кірмашы, мы тым самым уносім свой уклад у добрую справу – дапамогу  патрабуючым”, – адзначаюць арганізатары, запрашаючы ўсіх далучыцца да гэтай справы.

JM