24 сакавіка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. Леанідa Несцюкa ў першую гадавіну яго смерці.
Да ўдзелу запрашаюцца святары, cёстры законныя і ўсе вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылага святара.
Пачатак Імшы ў 12.00.
Даведка:
Ксёндз Леанід Нясцюк нарадзіўся 24 мая 1955 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў з рук біскупа Людвікаса Павілоніса 22 мая 1982 года ў Каўнасе (Літва). З 1996 года служыў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах. Памёр 24 сакавіка 2017 года. Цела спачылага святара пахавана каля мясцовага касцёла.
JM