З 23 па 25 сакавіка ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць духоўныя практыкаванні "Распазнанне паклікання" на тэму "Прыблізіцца да таямніцы Крыжа". Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца юнакі, асабліва міністранты, ва ўзросце ад 14 гадоў.
Арганізатары сустрэчы прапануюць разам перажыць перыяд Вялікага посту, засяродзіцца над таямніцай мукі і смерці Хрыста ў хвілінах цішыні, а таксама цікава паразважаць над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць веды адносна праўдаў веры і малітвы.
Аб планаваным удзеле неабходна паведаміць да 20 сакавіка. Колькасць месцаў абмежаваная.
Кантактныя нумары: +37529 6952469 (кс. Валерый Быкоўскі, velcom), +37529 7449961 (кс. Андрэй Лішко, МТС), 8 0152 770234 (семінарыя).