Skip to main content

У Баранавічах адбудуцца сямейныя рэкалекцыі "Сужэнскія сустрэчы"

 

desktop background 3091214 1280З 9 па 11 сакавіка ў Баранавічах (вул. Шаўчэнкі, 6) пройдуць "Сужэнскія сустрэчы". Пачатак заняткаў 9 сакавіка ў 18.00, заканчэнне - 11 сакавіка каля 15.00. У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. 

Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, непаразуменнямі, губляем цеплыню і цікавасць адзін да аднаго, часам не маем сіл прабачыць. Як мы выходзім з гэтых сітуацый? Ці даем рады? Ці маем інструмент будавання сталых адносін? Ці маем адвагу адкрыцца на цяжкія пытанні?

Падчас рэкалекцый сем’і ў крызісе атрымаюць не толькі надзею, але і рэальны інструмент на далейшае будаванне адносін, маладыя сем’і змогуць пачаць будаваць моцны падмурак сваёй  сувязі, а ўсе астатнія – сапраўды паглыбяць каханне і ўзаемапаразуменне.

rek ss

На рэкалекцыі могуць прыехаць сужэнцы ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў, ступенню пабожнасці і розным веравызнаннем, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, а таксама сужэнствы ў паўторным шлюбе.

Запіс па тэлефонах:

‎+375 29 729-46-35 (Марына Куратнік)

‎+375 29 795-40-98 (Аляксей Куратнік)