З 9 па 11 сакавіка ў Оршы (вул. Савецкая, 6) пройдзе першая сустрэча з курса "Назарэт" пад тэмай "Богашуканне". Спатканне, перш за ўсё, будзе грунтавацца на самастойнай працы з атрыманым матэрыялам.
"Чым вядомы для нас Назарэт? Зразумела, што гэта горад, дзе жыў Езус. Але, перш за ўсё, гэта месца, дзе Божы Сын праходзіў этапы чалавечага і духоўнага росту, каб пасля выканаць Сваю місію. Гэты перыяд з жыцця Езуса амаль невядомы для нас, але як жа важны! Гэта быў час асабістай, скрытай і адказнай працы", - адзначыў у каментары а. Аляксандр Жарнасек МІС, адказны за курс.
Пачатак занятак 9.03 (пятніца) у 18.00, заканчэнне - 11.03 (нядзеля) у 14.00.
Запіс абавязковы і трывае да серады (7.03) Кантактны нумар: +375 29 7130233 (а. Аляксандр).