Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі запрашае прыняць удзел у Крыжовым шляху для залежных людзей. Набажэнства адбудзецца 2 сакавіка ў 18.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто мае праблемы з залежнасцямі, і ўсе, хто неабыякавы да праблем алкагалізму і наркаманіі.
“Спадзяемся, што разважанні Крыжовага шляху дапамогуць глыбей падрыхтавацца да ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста”, – адзначаюць арганізатары.
JM