Малітоўная група “У абарону жыцця” ў час Вялікага посту ў чарговы раз распачынае евангелізацыю ў Гродзенскай дыяцэзіі праз правядзенне Крыжовага шляху ў парафіях горада Гродна i іншых месцаў.
Разважаючы над Мукай Езуса, удзельнікі групы будуць разважаць над праблемамі абортаў і іх наступніцтвамі. Таксама будуць закрануты тэмы асаблівых дзяцей, бяздзетных сем'яў, медыцынскага персаналу, бязмежнай Божай любові, прабачэння, служэння i iнш.
Удзельнікі малітоўнай групы заахвочваюць да супольнай малітвы.
Праграма набажэнстваў Крыжовага шляху ў абарону жыцця
23 лютага
18.00 – парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) у Гродне
18.00 – парафія Маці Божай Анёльскай (Францішканскі) у Гродне
25 лютага
10.50 – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы
12.45 – капліца Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
2 сакавіка
18.00 – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы) у Гродне
18.15 – парафія Адшукання Святога Крыжа (Пабернардынскі) у Гродне
20.00 – рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне
4 сакавіка
11.00 - парафія Св. Станіслава, біскупа, у Ляцку
9 сакавіка
19.30 – парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец) у Гродне
16 сакавіка
18.00 – парафія Cв. Францішка Ксаверыя (катэдра) у Гродне
18.30 – парафія Святога Духа (Альшанка) у Гродне
23 сакавіка
18.00 – парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) у Гродне
Малітоўная група “У абарону жыцця” заклікае кожнага чалавека да служэння Богу і людзям праз малітву ў інтэнцыі жыцця.
JM