У рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне распачынаецца курс “Альфа”. Першая сустрэча адбудзецца 28 лютага ў 19.00.
У праграме кожнай сустрэчы – вячэра, выклад тэмы і свабодная дыскусія па пытаннях, якія цікавяць удзельнікаў.
“Альфа” – гэта цыкл размоў пра хрысціянства, адкрыты для ўсіх людзей незалежна ад веравызнання. Асаблівасць курса заключаецца ў тым, што ён дазваляе ўдзельнікам абмеркаваць духоўныя пытанні ў нефармальнай атмасферы. Гэта ўнікальная магчымасць падзяліцца ўласнымі думкамі, вопытам і выслухаць меркаванні розных цікавых людзей.
Запісацца на курс можна да 21 сакавіка на сустрэчах, якія будуць праходзіць па серадах у 19.00.
JM