Skip to main content

Душпастырства “OPEN” запрашае на “Тыдзень радасці”

heart 3117389 1280Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” запрашае прыняць удзел у “Тыдні радасці”, які пройдзе з 5 па 11 лютага ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне.

Кожны дзень у межах “Тыдня радасці” ў 19 гадзін будзе адбывацца святая Імша, пасля – тэмы і абмеркаванні:

5 лютага – “радасць у Бібліі”

6 лютага – “Жыццё – гэта радасць. Нашы справы радасці”

7 лютага – “Я сведка радасці, ідзём да іншых з радасцю”

8 лютага – катэхеза “Радасць як плён Духа Святога (радасць у дзяцей, моладзі, дарослых)”

9 лютага – адарацыя – “Час радасці перад Панам”

10 лютага – вечарынка радасных людзей

11 лютага – падвядзенне вынікаў “Тыдня радасці”, маленькі канцэрт, сведчанне, узнагароджанне самых актыўных удзельнікаў

“Запрашаем цябе знайсці крыніцу радасці і памнажаць хрысціянскую радасць сярод нас”, - кажуць арганізатары.