29 студзеня ў будынку біскупскай курыі ў Гродне адбудзецца пленарнае пасяджэнне старшыняў сінадальных камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.
Падчас сустрэчы адбудзецца ўручэнне дэкрэтаў аб персанальным складзе кожнай сінадальнай камісіі разам з праектам матэрыялаў для апрацоўкі.
Праграма сустрэчы:
11.00 – Гімн да Духа Святога, Малітва ў інтэнцыі І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.
11.15 – уручэнне дэкрэтаў і рабочых праектаў для апрацоўкі кожнай сінадальнай камісіі
11.30 – азнаямленне са зместам матэрыялаў і вызначэнне датаў сустрэч сінадальных камісій на 2018 год
– заканчэнне сустрэчы супольнай малітвай.
JM