Чарговае спатканне па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові будзе праходзіць 9-11 лютага ў цэнтры "Карытас" у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі р-н). Духоўныя практыкаванні распачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, заканчваюцца - у нядзелю каля 15.00.
Начлег і пасілак забяспечваюць арганізатары. Неабходныя ўмовы: прысутнасць на сустрэчах абодвух сужэнцаў (без дзяцей), удзел ва ўсёй праграме.
Кантакты:
Вольга +375 29 779 19 03;
Аляксандр +375 29 250 06 99;
E-mail: sustre4y@tut.by;
Сайт: http://suvstrechi.by/.
"Сужэнскія сустрэчы" - гэта рэкалекцыйны рух, мэтай якога з'яўляецца паглыбіць шлюбныя адносіны, дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адзін аднаго і асэнсаваць таямніцу іх шлюбу. Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адзін аднаго, а з другога - у выпадку непаразуменняў - дапаможа знаходзіць выхад з канфліктных сітуацый.