Skip to main content

Трохдзённы біблійны курс "Эмаус" адбудзецца ў Оршы

 

cross 2598300 1280З 26 па 28 студзеня ў Оршы (вул. Савецкая, 6) будзе праходзіць біблійны курс "Эмаус" - заняткі па вывучэнні Бібліі. Пачатак сустрэчы ў пятніцу ў 18.00, заканчэнне - у нядзеляю ў 17.30. Акрамя лекцый на курсе практыкуецца малітва Божым Словам. Пажадана, каб перад прыездам удзельнікі прачыталі Кнігі Царстваў (Стары Запавет).

З сабой неабходна мець:

  • Біблію;
  • пісьмовыя прыналежнасці.

Запіс абавязковы (па тэл.: +375 29 71 30 233) і трывае да 24 студзеня.

Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС.