За дар кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі сёлета будуць дзякаваць 1 лютага. На малітву запрашаюцца ўсе айцы і сёстры законныя розных манаскіх ордэнаў і кангрэгацый, а таксама свецкіх інстытутаў, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
Праграма сустрэчы:
10.00 – канферэнцыя і выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі)
12.00 – святая Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля - супольны абед у будынку гродзенскай ВДС
Традыцыйна Дзень кансэкраванага жыцця ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага.