Skip to main content

У гродзенскай катэдры адбудзецца экуменічнае набажэнства

 

ekumenicznaje 1020 студзеня ў гродзенскім катэдральным касцёле Св. Францішка Ксаверыя адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян. Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі горада. Пачатак у 18.00.

"Галоўнай тэмай сёлетняга Тыдня малітвы аб адзінстве хрысціян з’яўляюцца словы з Кнігі Выхаду: «Правіца Твая, Пане, праславілася сілаю» (Вых 15, 6). Няхай гэтыя словы  дапамагаюць нам у супольных разважаннях і малітвах шукаць гармоніі з братамі і сёстрамі ў Пану Богу і Ягонай Сіле", - адзначыў біcкуп Аляксандр Кашкевіч у сваім паведамленні.