20 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца аплаткавая сустрэча членаў малітоўнай групы апостальскага руху “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі.
План сустрэчы:
16.00 – святая Імша ў семінарыйнай капліцы (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
17.00 – дзяленне аплаткай у зале св. Яна Паўла ІІ
Да ўдзелу ў сустрэчы запрошаны ўсе тыя, хто належыць да малітоўнай групы.
Даведка:
Малітоўная група “Маргарытка” паўстала ў Гродзенскай дыяцэзіі некалькі гадоў таму па ініцыятыве кс. Валерыя Быкоўскага і саміх свецкіх вернікаў.
Сутнасць апостальскага руху “Маргарытка” – штодзённая малітва за канкрэтных святароў. Членамі гэтага апостальскага руху становяцца людзі, якія жадаюць аберагаць сваіх пастыраў самай паспяховай зброяй, якой з’яўляецца малітва, і ўмацоўваць сваю асабістую сувязь з Хрыстом праз пасрэдніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.
JM