Skip to main content

Малітоўнае спатканне "Вінаграднік" адбудзецца ў Оршы

 

wine 980218 128013 студзеня па адрасе вул. Савецкая, 6 пройдзе чарговая сустрэча "Вінаградніку" на тэму "Пакланенне ў духу і праўдзе".

Езус кажа ёй: павер Мне, што настане час, калі і не на гары гэтай, і не ў Ерусаліме будзеце пакланяцца Айцу. Але настане час, і настаў ужо, калі сапраўдныя паклоннікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо такіх паклоннікаў Айцец шукае Сабе. Бог ёсць дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе (Ян 4, 21-24). 

"Для многіх вернікаў пакланенне Богу амаль выключна спаўняецца ў выкананні рэлігійных правілаў - схадзіць на св. Імшу, памаліцца раніцай і вечарам, некалькі разоў на год паспавядацца і г. д. На чарговай сустрэчы "Вінаградніку" асаблівым чынам задумаемся над сутнасцю пакланення Богу", - адзначае а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Для людзей здалёк прадугледжана магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 11 студзеня. Кантактны тэлефон: +375 29 5004088 (МТС).

Праграма:

09.00 - сняданне
10.00 - ранішняя малітва
10.30 - канферэнцыя І 
11.30 - канферэнцыя ІІ 
12.45 - абед, вольны час 
13.30 - адарацыя, споведзь, размовы
16.30 - св. Імша
17.30 - вячэра
18.30-21.00 - малітва заступніцтва